11051015_838168682887851_1985018150_n
12.03.2015

Тыдзень «Вершніцы» праходзіць з 12 па 19 сакавіка ва ўсіх сацыяльных сетках. 

Стаміўшыся ад спрэчак вакол 8 сакавіка, Розы Люксембург, фемінізму і, уласна, «Вершніцы», арганізатары падпісваюцца пад сцвярджэннем пра тое, што цаніць адзін аднога варта круглы год. І абвяшчаюць тыдзень крэатыўных пастоў з тэгам #viersnica — збор фотаздымкаў, калажоў і нават проста філасоўскіх думак, якія ў нечаканым свеце кажуць пра актуаліі гендэрных стасункаў, стэрэатыпаў і кахання.

1

Заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да ўдзелу і сваімі прыгожымі крэатыўнымі працамі наблізіць прыход сапраўднай вясны. Яшчэ болей прыгажосці, яшчэ болей крэатыву і яшчэ болей падарункаў і радасці! Фотаздымкі з фірмовымі цішоткамі і паштоўкамі з «Вершніцай» вітаюцца.

Але галоўны крытэр — арыгінальнасць паста ў сацыяльнае сетцы як самастойнага твора. Менавіта так, бо эпоха Твітэра дазваляе ўкласці геніяльнасць у 140 сімвалаў.

Да ўдзелу залічваюцца пасты з тэгамі #viershnica #viersnica #вершніца ў сацыяльных сетках. Разглядаюцца ўсе працы, змешчаныя ў сацыяльных сетках да 17.00 19 сакавіка.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 19 сакавіка на «Файным фэсце», які ладзіцца стваральнікамі акцыі «Беларусам быць модна». Пераможцы атрымаюць ў падарунак:

1 месца — запрашэнне на дзве асобы на «Файны Фэст», кніга «Байсан», падпісаная аўтарам, цішотка гурта «TerraKod» (з лімітаванай партыі) + любая цішотка ад symbal.by на выбар;

2 месца —  запрашэнне на дзве асобы на «Файны Фэст» + любая цішотка ад symbal.by на выбар;

3 месца — запрашэнне на адну асобу на «Файны Фэст» + любая цішотка ад symbal.by на выбар.

«Вершніца»  — вобраз, раcпрацаваны для вокладкi кнiгi Алеся Плоткі «Байсан», які цяпер рэалізаваны на цішотках і торбах. Муза, якая застанецца ў вечнасцi пасля смерці аўтара.

11015324_838168762887843_1826846559_n

Ідэя: Алесь Плотка.
Эскіз вобразу: Юлія Галавіна, Ліза Пастушэнка.
Дызайн: Юлія Галавіна.

Вершніцу на торбах і цішотках ужо можна набыць тут.

А для тых, каму лянота фоткацца, але хочацца «фотажабіць», усе сыходнікі для працы размешчаныя ніжэй.

viersnica11070732_838584639512922_1607127057_o

11051015_838168682887851_1985018150_n 11047092_838168752887844_491846432_n

11063105_838586419512744_577266593_n

11046073_838584572846262_1702133269_o11051097_838168756221177_825332027_n 10866981_838168766221176_479019004_n 11039490_838168709554515_298415615_n 11056727_838168769554509_753471657_n 11063084_838168736221179_830435941_n

Система Orphus

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image