24.04.2015 | Alaksiej Saprykin
Карпаратывы ды святы з густам і па-беларуску ад «Арт Сядзібы»

Каманда «Арт Сядзібы» ўжо больш за чатыры гады штодзённа і рупліва займаецца арганізацыяй розных культурніцкіх імпрэз. І мы нарэшце гатовыя прапанаваць новы прадукт: карпаратывы ды святы з густам і толькі па-беларуску.

Мы не робім тое, што нам не цікава. Затое ў сферы беларускамоўнай шоў-індустрыі мы лічым сябе сапраўднымі спецыялістамі.

На нашым рахунку як буйныя і гучныя мерапрыемствы: «Свята роднай мовы»Дзень вышыванкі ў Палацы Мастацтва, «Свабодны фэст» у клубе «RE:PUBLIC», так і цікавыя ды арыгінальныя вечарыны на розных пляцоўках Беларусі: серыя імпрэз «Беларусам быць модна»«Смачная масленіца», «Belarus Tattoo Fest 2015», паэтычны конкурс «РУХавік», фэст «Снежань» у Баранавічах, забаўляльная афлайн гульня «VARTA»«Хуткія спатканьні» (спід-дэйтынг) па-беларуску ды шмат чаго іншага.

Вашае свята, дзякуючы нам, можа быць бясконца разнастайным!

Што мы можам: 

1. Зрабіць сапраўдны беларускі карпаратыў з беларускамоўнымі вядучымі, традыцыйнымі і аўтарскімі гульнямі ды забавамі, беларускай музыкай і праграмай;

2. Арыгінальна і запамінальна павіншаваць вас з днём народзінаў ці юбілеем, зладзіць выпускную вечарыну ў школе і ва ўніверсітэце;

3. Распрацаваць і правесці цікавы гістарычны квэст ці экскурсію па Беларусі (паверце, у Беларусі ёсць на што паглядзець акрамя Міра і Нясвіжа);

4. Правесці трэнінг ці адукацыйныя курсы па арт-менеджмэнце, SMM, новых медыя і г.д., зладзіць вам рэкламную кампанію ці PR-акцыю;

Для правядзення адукацыйных і прэзентацыйных мерапрыемстваў мы маем уласную пляцоўку ў самым цэнтры Мінску. Падрабязней тут.

5. Арганізаваць музычны канцэрт ці вялікі фестываль з удзелам лепшых гуртоў і выканаўцаў Беларусі;

6. Правесці ў вашай кампаніі ці калектыве распрацаваную намі інтэлектуальную шоу-гульню «Varta» ці спаборніцтвы з беларускімі настольнымі гульнямі «Разам», «1514», «Казачнік», «Яшчарка», якія выйшлі пры падтрымцы «Арт Сядзібы»;

7. Вырабіць разнастайную сувенірную прадукцыю ды карпаратыўныя падарункі. Прыклады на symbal.by.

8. Здаць у арэнду памяшканне «Арт Сядзібы» для вашага мерапрыемства.

У «Арт Сядзібе» больш за 30 пасадачных месцаў на плошчы ў 50 м2! Пры неабходнасці крэслы можна аператыўна прыбраць ці паставіць так, як вам будзе зручна. Акрамя гэтага, для ўсіх прысутных — бясплатны Wi-Fi! Для дадатковага камфорту мы заўсёды ўключаем кандыцыянер, калі становіцца спякотна.

Адрас «Арт Сядзібы»: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

Ладзячы сваё свята па-беларуску, вы робіце свой вялікі ўнёсак у папулярызацыю беларускае мовы і культуры.

Замовіць беларускія карпаратывы ды святы ад «Арт Сядзібы» з густам і толькі па-беларуску можна па тэлефоне: +375 (29) 651-78-98 ці праз электронную пошту: artsiadziba@gmail.com з пазнакай «Хочам свята!».

З прапановамі супрацы пішыце на artsiadziba@gmail.com.