27.04.2015

Усё, што вы хацелі ведаць пра новую паб-квіз гульню «VARTA», наўпрост у арганізатараў дазналася Лізавета Сізава.

Больш і больш з’яўляецца ахвочых далучыцца да гульні. У пачатку сакавіка прайшоў другі тур гульні. Усяго павінна адбыцца чатыры гульні, з кожнай у фінал выйдзе па адной камандзе. Калі палічыць матэматычна, то ў фінале мусяць быць чатыры каманды, але рыхтуецца сюрпрыз, і таму камандаў можа быць больш. Пакуль арганізатары не раскрываюць таямніцу.

На кожную гульню запрашаюцца беларускія зоркі. На другой гульні склаліся каманды пад кіраўніцтвам музыкаў Мікіты Найдзёнава, Сяргея Башлыкевіча і Вожыка.

j1tD39lLvQ8 (Копировать)

«Асаблівасць у тым, што гульню «VARTA» ладзяць 5 чалавек, якія сабраліся з розных культурных рухаў, каб ствараць гэтую забаву разам. Кожны са стваральнікаў мае арганізацыйны вопыт, многія задзейнічаныя ў моладзевых культурных і адукацыйных арганізацыях ды кампаніях», — тлумачыць адзін з арганізатараў і ідэйны натхняльнік Алесь Сьнег.

— Такіх рэчаў насамрэч бракуе, трэба людзей вывоздзіць з сеціва ў рэальнае жыццё. Беларускамоўных людзей хапае, а яшчэ больш тых, хто хоча размаўляць па-беларуску, але мае адмазку «няма з кім». Дык вось, адной з мэтаў гульні з’яўляецца пазнаёміць людзей паміж сабой. Калі ў дзень гульні прыходзяць гульцы, іх садзяць за сталы так, каб яны не былі знаёмыя паміж сабой. У выніку першай і другой гульні, многія засталіся пасля у бары, і гэта вельмі радуе. Значыць, пазнаёміліся.

Ідэя прыйшла мазгавым штурмам. Напачатку года будучая каманда стваральнікаў «VARTA» сабралася ў кавярні «Містраль» і калектыўным мазгавым штурмам была прыдуманая канцэпцыя гульні.

WVcnhDVD_vE (Копировать)

— Пытанні і заданні прыдумвае ўся каманда. Мазгавымі штурмамі, з нервамі, з дзесяткамі рэдакцый. Але мы смела можам заявіць, што ў выніку пытанні атрымліваюцца якасныя і аўтарскія. Складанасці пытанняў і заданняў розныя. За кожнае пытанне або заданне каманда можа набраць адпаведныя балы.

Кацярына Кірава з’яўляецца рэдактарам гульні, а таксама на першай і другой гульні яна паспрабавала сябе ў ролі вядучай.

p0gQEXqi6Hw (Копировать)

«Проста кожнаму трэба было мець нейкую пасаду, таму абавязкі так і размеркавалі. А я рэдактую ўсе, каб была мова і стыль. Насамрэч, усе робяць свой унесак, — кажа Кацярына. — І пасля першай гульні мы ўжо цвяроза на ўсе паглядзелі, знайшлі памылкі — вось так і набіраецца вопыт. Трэба ўсе рабіць як мае быць. Першы тур  інтэлектуальны. Другі і трэці больш забаўляльныя».

XYJCUjsZwyw (Копировать)

Гэтая гульня абсалютна для ўсіх, амаль нікому не адмаўляюць. Смела заяўляецца, што гэта новая гульня, якой яшчэ не было ў Мінску. Таму тыя, хто прымае ўдзел — шчасліўчыкі. Важна проста мець жаданне правесці добра час. Арганізатары ставяць акцэнт не толькі на пытаннях, але і на шоў.

На другой гульні далучыўся новы малады і энергічны вядучы Аляксей Сапрыкін. І ў гульню дадаўся гумар.

Лагатыпы малюе Алесь: «Пастаянна нешта новае ў галаву лезе. Але канцэпцыя адна. V — значыць VARTA. Беларусам быць VARTA».

4

Кожная гульня мае адзін стыль і адныя правілы, але пытанні і заданні розныя. А вось фінал будзе зусім іншым. Па-першае там будзе шмат камандаў, па-другое — у фінале будзе больш яскравае шоў.

У планах першы турнір рабіць да канца траўня: «З верасня пачнецца новы турнір. Гульня будзе ладзіцца часцей. І ўжо ёсць шмат ідэяў і планаў на гэта, але гэта захаваем у таямніцы».

З вялікім адрывам у суперфінал трапіла каманда Сяргея Башлыкевіча «Hurma». А Зміцер Зайко (Вожык) пахваліў гульню і палічыў сваю паразу несправядлівай: «Усё адно тут усё куплена. Толькі мы з Мікітам Найдзёнавым тут сумленна гуляем», — пажартаваў ён.  А Мікіта Найдзёнаў усё ж стаў знакам каманды-пераможцы «Hurma».

Ужо зараз арганізатары збіраюць заяўкі на чацвертую гульню, якая пройдзе 19 траўня.

Заяўкі прымаюцца тут.

Усе навіны гульні «VARTA» тут.

Система Orphus