13.05.2015

30 і 31 мая на самай вялікай выставачнай пляцоўцы Мінска «Палац Мастацтва» (вул. Казлова, 3) і самай вялікай клубнай пляцоўцы «Re:Public» (вул. Прытыцкага, д. 62) адбудзецца доўгачаканы Трэці беларускі фестываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015».

Фэст збярэ найлепшых тату-майстроў і прадстаўнікоў тату-студый Беларусі. Сваімі мэтамі арганізатары фестывалю ставяць павялічэнне цікавасці да мастацтва татуіроўкі як у майстроў, так і ў прыхільнікаў тату-культуры, а таксама пазіцыянаванне татуіроўкі, як значнай часткі беларускай гісторыі і мастацкай культуры ў кантэксце сучасных рэалій.

30 і 31 мая ў Палацы Мастацтва з 10.00 да 22.00 больш за трыццаць тату-майстроў будуць паралельна працаваць у адмыслова падрыхтаваных боксах. У гэты час на галоўнай сцэне і ў зоне адпачынку будзе адбывацца музычна-забаўляльная частка з удзелам беларускіх гуртоў, танцавальных калектываў, народных майстроў і разнастайнымі майстар-класамі.

У выставачнай зоне фэсту будуць прадстаўленыя мастацкія працы, як тату-майстроў, так і вядомых беларускіх музыкаў. Там жа можна будзе набыць разнастайную сувенірную прадукцыю і спецыялізаванае абсталяванне.

З пытаннямі ўдзелу ў гандлёвай зоне звяртайцеся на e-mail: artsiadziba@gmail.com ці тэл. +375 29 782 88 81.

buklet1_curves1

buklet1_curves2 (1)

31 мая ў клубе «Re:Public» у 18.00 пачнецца after-party «Tattoo Fest 2015» — падвядзенне вынікаў фэсту і вялікі рок-канцэрт з удзелам гуртоў «Neuro Dubel», «Дай Дарогу!», «Znich», «Эксперимент 12».

Яшчэ прымаюцца заяўкі на ўдзел у фестывалі ад тату-майстроў!

Для гэта трэба спампаваць, запоўніць і даслаць заяўку на e-mail: belarustattoofest@gmail.com. Тэлефон для пытанняў: +375 29 111 75 76 (Алесь Таболіч).

tatufest-3

Падчас фестывалю ўдзельнікам прапануецца прадставіць свае працы на конкурсе на лепшую татуіроўку ў шэрагу намінацый:

Субота, 30 мая:
• Намінацыя «Вялікая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Вялікая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Традыцыйная беларуская татуіроўка (беларускі «OLD SCHOOL»)»
• Намінацыя «Беларускі рэалізм»
• Намінацыя «Эклектыка»

Нядзеля, 31 мая:
• Намінацыя «Малая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Малая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Арнаментальная татуіроўка»
• Намінацыя «Арыентальная татуіроўка»
• Намінацыя «Сover-up»

Па выніках двух дзён:
• Намінацыі «Лепшыя татуіроўкі па выніках першага і другога дзён»,
• Намінацыя «Лепшая (зажыўшая) татуіроўка»,
• Намінацыя і ўзнагароджаньне ў намінацыі «Лепшая татуіроўка Фестывалю» і інш.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца індывідуальныя майстры, прадстаўнікі тату-салонаў і студый, тату-мадэлі, а таксама спонсары і мецэнаты, неабыякавыя да беларускай тату-культуры.

Квіткі на «Belarus Tattoo Fest 2015» з’явіліся ў продажы на ticketpro.by

100 000 руб. – на 1 дзень (Палац Мастацтва),
150 000 руб. – на 2 дні (Палац Мастацтва),
300 000 руб. – на 2 дні і after-party ў клубе «Re:Public» (350 000 руб. – у дзень імпрэзы).

Кошт квіткоў на after-party ў клубе «Re:Public»:
150 000 руб. – папярэдне, танцпляц (200 000 руб. – у дзень імпрэзы),
250 000 руб. – за столікам.

Кропкі продажу квіткоў без камісіі:

1. Тату салон «У Лісіцы» (вул. Багдановіча, 1), з 10.00 да 22.00, без выходных.
2. «Арт Сядзіба» (пр-т Незалежнасці, д. 58, пам. 430), у буднія дні — з 10.00 да 20.00, у выходныя — з 12.00 да 20.00.
3. Тату салон «Tattoo Art Club» (вул. Рэвалюцыйная, д. 7, паверх 2), з 12.00 да 21.00, без выходных.
4. Крама «symbal.by» (Маскоўска-Венскі гандлёвы цэнтр, пр-т Незалежнасці, д. 58, пав. 333), у буднія дні — з 11.00 да 20.00, у выходныя — з 12.00 да 20.00.
5. Рок-крама «Stuff» (Маскоўска-Венскі гандлёвы цэнтр, пр-т Незалежнасці, д. 58, 3 паверх).

belarustattoofest

Фестываль будзе праходзіць цягам двух дзён і завяршыцца ўручэннем узнагарод пераможцам у разнастайных намінацыях і найлепшым тату-майстрам па выніках фестывалю.

Галоўны прыз — сертыфікат на 10 000 000 бел. руб. на расходныя матэрыялы для татуіроўкі ад мінскага тату-салона «Tattoo Art Club». За 2-е і 3-е месцы лепшыя тату-майстры атрымаюць сертыфікаты на 7 000 000 бел. руб. і 5 000 000 бел. руб. адпаведна. Астатніх удзельнікаў і пераможцаў у намінацыях чакаюць таксама прыемныя падарункі і ўзнагароды.

Наведвальнікам на мерапрыемстве прадставіцца цудоўная магчымасць пазнаёміцца з працамі спецыялістаў вядучых беларускіх тату-салонаў і студый, атрымаць прафесійную кансультацыю тату-мастакоў, а таксама зрабіць татуіроўку ў лепшых беларускіх майстроў адразу на фестывалі.

Падрабязную праграму, цікавую інфармацыю і навіны пра фэст глядзіце ў падзеі «Belarus Tattoo Fest 2015» у Вконтакте.

tatufest

Система Orphus