22.07.2015

Адзін з самых чаканых маладых беларускіх фестываляў пройдзе 8-га жніўня на зялёным лузе насупраць Мірскага Замка.

MIRUM MUSIC FESTIVAL — першы ў Беларусі і на тэрыторыі краін СНД open-air праект, які праходзіць штогод у мястэчку Мір у Мірскага замка, уключанага у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Арганізатары аб’явілі поўны спіс музыкаў, якія выступяць на фэстывалі.

Адной з важных месцаў у лайнапе займае ўкраінскі гурт ONUKA. Дэбютны альбом гурта, выйшаў у 2014 годзе заняў першае месца ў інтэрнэт-краме iTunes, апярэдзіўшы гурт Океан Ельзи. 

Таксама выступяць госці з Украіны і Расеі: DaKooka, Dzierzynski bitz, Ніно Катамадзэ & Insight, «НААДЯ». 

Лайнап прадстаўляюць і беларускія выканаўцы: Shuma, Intelligency, Нагуаль, Take the Cookies.

Tj0IYVRMlyA

На фэст арганізаваныя бас-туры з чатырох гарадоў: Брэста, Гродна, Гомеля і Менска. Госці з іншых гарадоў змогуць даехаць з Менску на маршрутных таксі, а таксама на электрычцы.

Квіткі тут

Система Orphus