06.08.2015

Сышоў час легендарных супольных музычных праектаў, агульных тусовак беларускіх музыкаў, ужо і на «Басовішча» музыкі едуць не адным аўтобусам, а кожны сам па сабе. «Арт Сядзіба» вырашыла з настальгіяй паназіраць як змяніліся генералы айчыннага року за апошнія 20 гадоў.Я памятаю сваю першую касету (менавіта касету) з беларускай музыкай. Гэта была «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя», год так 2004. У тыя часы сябр прыехаў са сталіцы і сказаў, што ў Менску ўсе слухаюць беларускамоўную музыку, а менавіта N.R.M., а горад-герой для мяне, хлопца з Бабруйску, быў прыкладам, таму я пайшоў у краму, назваўшы прадавачцы запаветныя тры літары. Толькі потым зразумеў, што гэта не сам N.R.M., а трыб’ют, затое ў той вечар я адкрыў для сябе не адзін, а з дзесятак новых гуртоў, якія спяваюць па-беларуску. Касеты я набываў кожны тыдзень. Адкрываў гурт за гуртом: N.R.M., Zygimont Vaza, Нейра Дзюбель, Indigа, Крамбамбуля, складанку «Генералы айчыннага року». А са сталіцы я неяк прывез «Ляпіс Трубецкой», бо ў «Музычнай газеце» пісалі, што яны не папса. Я паверыў. Сваю першую песню праз інтэрнэт я пампаваў у 9 класе 5 гадзін. Гэта была песня «Каўбасіць Ды Плюшчыць» гурта Garadzkija.

А калі сам сеў за гітару, то рэпертуар быў вядома збольшага беларускамоўны. У школе на музычных конкурсах з сябрамі выконвалі энэрэмаўскія хіты і ў спаборніцтвах з мясцовымі рэперамі займалі першыя месцы.

Сышоў час яскравых музычных субкультур, за ім неяк сышла мода на шчыльнае сяброўства паміж музыкамі. Але беларуская рок-музыка зусім не загінула, яна проста час ад часу мяняе свае фазы.

11054526_1601017230178060_823644577604391448_n

На гэтым фотаздымку адразу тры персоны, якія маглі і могуць сёння сабраць вялікія залі на свае канцэрты. Здымак зроблены ў 2004 годзе: Сяргей Міхалок вось-вось падзеліць свой Ляпіс на дзве эпохі: да «Ты кинула» і пасля, N.R.M. яшчэ існуе ўсім складам, ну а Аляксандр Кулінковіч усё больш уліваецца ў беларускамоўную творчую тусоўку.

Кулінковіч і стабільнасць

neyro_dyubel

Беларускаму панк-рок гурту «Нейра Дзюбель» летась споўнілася 25 гадоў. Больш за 15 альбомаў і сумесных праектаў, забароны, а затым выступы на фестывалях АНТ. Нядаўна Аляксандр зняўся ў новым серыяле Андрэя Курэйчыка «ГараШ». А ці змяніўся знешне лідэр «Нейра Дзюбель»? Кулінковіча можна пазнаць на фотаздымках розных гадоў. Адрозненні невялікія: былі валасы, няма валасоў.

куля

Стылёвы Лявон Вольскі

Калі пашукаць па выявах у гугле Вольскага, то можна наткнуцца на Лявона з тузінам розных прычосак.

ывывыв

Лявон даволі часта змяняе свой стыль знешне, і ў музычных стылях паспрабаваў многае: трэш-шансон, гумарыстычныя песні Саўкі і Грышкі, але ўсё адно, эксперэментуючы, вяртаецца да класічнага энэрэмаўскага року. Апошні сольны альбом «Грамадазнаўства» тэкстава атрымаўся зусім N.R.M.

лявон

Спартовы Піт Паўлаў

Піт не піша песні пра гіры і мяч, але спортам займаецца, а на сцэну выходзіць апошнім часам у пінжаку.

ostoMey-GQc

Летась N.R.M. адсвятакаваў свой 20-гадовы юбілей.

IMG_4623

А вось рарытэтнае відэа тура N.R.M. па Беларусі, які праходзіў у 2001 годзе. У тыя часы без дапамогі сацыяльных сетак рок-гурты маглі сабраць поўныя залі нават у Бабруйску.


У пачатку 2000-ых у генералаў айчыннага року было модна ствараць сайд-праекты. У Піта гэты былі Pete-PaffGaradzkija. Цяпер гэтыя праекты знаходзяцца ў паўзе і на долю Паўлава засталося лідэрства ў N.R.M. і сайд-праект «Папараць». 

піт

Ці падмянілі Міхалка?

Ляпісы так і не дажылі да свайго 25-гадовага юбілею. Гурт падзяліўся на дзве каманды, лепш сказаць, на два, часам прыфрантавых, crew: BRUTTO і TRUBETSKOY.

новый коллажуцуц

Сам Міхалок да 2007 года тлусты папсовы «жлоб», песні якога гучаць з любой радыёкропкі. А пасля 2007 Сяргея нібыта падмянілі: пачынае худнець, інтэрвію з ім пераўтвараецца ў філасоўскі трэш, і толькі ў 2010 вымалёўваецца грамадзянская пазіцыя ці то гурта, ці што аднаго Міхалка.

міхалок

Павал Булатнікаў на першым плане

Да Ляпісаў Павал займаўся прафесійна харэаграфіяй, што цяпер у гурце TRUBETSKOY гэта ўсё больш бачна па яго рухах на сцэне. У 2014 усе пачулі як песні Ляпісаў амаль з тым жа саўндам (TRUBETSKOY без духавых) выконвае ўжо Павал.

павал

Што будзе праз 20 гадоў?

Знешнасць не такая ўжо і прадказальная рэч. А ў іншым хацелася б верыць у адно: каб раз’яднанні, якія мы назіраем ва ўсёй музычнай сферы сёння, змяніліся б на творчыя аб’яднанні. Падставы на гэта будуць.

 

Система Orphus