D55CFFBB-25DE-451D-8768-0B1C4498CDCE_mw1024_s_n
11.01.2016

Малады мінскі гурт «Час Лайна» прэзентуе кліп на кавер песні гурта BRUTTO «Будзь смелым».

Музыкі перайначылі верш Янкі Купалы «Будзь смелым» на свой лад ды запісалі песню і знялі кліп «Будзь трусам». Кліп зняты ў стылі антыўтопіі з выкарыстаннем дэкарацый, якія ствараліся пад уплывам сюжэтаў кнігі Джорджа Оруэла «1984».

«Час Лайна» кажа, што іх тэкст больш дасканала адлюстроўвае тое, што адбываецца ў наш час у Беларусі і вакол яе:

— На жаль, у новы год мы ўсе ўвайшлі такім жа чынам, як і выйшлі з мінулага. Нічога не змянілася, як сядзелі, так і сядзім у сваіх норах. Мы хочам, каб словы Янкі Купалы беларусы пачулі і задушылі ў сабе нясмелага трусіка. А пакуль гэтага не здарыцца — змірыся і «Будзь трусам»!

Будзь трусам!..
(тэкст гурта «Час Лайна»)

Будзь трусам, жыві ва ўтульнай нары,
Наперад не йдзі, праўды не гавары.
Будзь трусам! Маліся на ўлады брахню,
Адвагу забі і сумленнасць сваю.

Будзь трусам, бо лісы вакол путаюць,
Сядзі, не высоўвайся, бо, блядзь, з’ядуць.
Будзь трусам, не мар пра свабоду дарма,
А радуйся, што ў цябе ёсць нара.

Будзь трусам, заўжды галасуй за вусы,
Цябе іншыя падтрымаюць трусы.
Будзь трусам і пэўны час будзеш жывы,
Да старасці зможаш пражыць у нары.

А вось для параўнання верш Янкі Купалы і песня BRUTTO.

Будзь смелым!..
(Янка Купала)

Будзь смелым!.. Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад, другіх ведучы!

Будзь смелым!.. Не вер у людскую брахню,
Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!

Будзь смелым, хоць путалі б злыдні ўвакруг, —
Адважным ваякам не страшны ланцуг!

Будзь смелым, як вецер, як воля сама!
Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма!

Будзь смелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, тваё права ўсягды!

Система Orphus

каментары:

    30.01.2016 / 09:08

    Мне больше нравитсЯ не раскусываемый “прикол” с нацЫстским оФормлеНиЕм “будь трусом”, а “Будь смелым!”. подДЕРЖУ Концерт НациональноСЬвядомы Брутто МоЕГО актёра МИХАЛКА…

    Звоню в мИнгоисполком и министерство культур-мультур (2037574) и правительство кочановой (2226719) и кобякова (2226454) и в ап (2223216 и 2222621) – Я уже договорилсЯ с МВД об организации порЯдка на Концерте. Отчёт на фейсбуке руслан зголич и по +375259453935. Звоните ВСЕ за гонорары ООН записываЯ разгоВОРЫ!..

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image