kameta-4
25.01.2016

26 студзеня, з нагоды выхаду новага альбома «Камета», Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на творчую сустрэчу.

На мерапрыемстве можна будзе набыць новы альбом «Камета», які запісаны на словы папулярнага чэскага паэта і спевака Яраміра Нагавіцы ў перакладзе на беларускую мову, пачуць старыя і новыя песні, задаць пытанні, атрымаць аўтограф ды зрабіць сэлфі з музыкам.

Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Адрас: пр-т Незалежнасці 58, 3-ці паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра.

Зміцер Вайцюшкевіч пра новы альбом:

«Гэта цалкам перапрацаваная творчасць Нагавіцы, праект, які ўкладаецца ў маю канцэпцыю міжнародных музычных праектаў ― міжнародных масточкаў, якія можна рабіць так, як было з Ваячкам, можна рабіць больш лайтовую версію, як з Нагавіцам ― проста пераасэнсаваць. Мне была цікавая чужая творчасць, як аснова, каб параўнаць, каб выйсці ў ролі інтэрпрэтатара, выканаўцы ці прадзюсера. Лічу, што гэта патрэбна не толькі чэхам і палякам, якія шалеюць ад Нагавіцы, гэта можа быць цікава і беларусам».

kameta-2 kameta-1

Система Orphus

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image