Арт Сядзіба > НАВІНЫ > Распачата кампанія па збору сродкаў на аплату штрафаў графіцістаў «Беларусь мае быць беларускай»
01.02.2016

29 студзеня ў Мінску завершыўся працэс над графіцістамі за малюнкі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе». Суд пакараў хлопцаў вялікімі штрафамі: Вадзіма Жаромскага — у 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў), Максіма Пякарскага — у 40 базавых (8 400 000 рублёў) і Вячаслава Касінерава — у 30 базавых (6 300 000 рублёў).

Нагадаем, што 25 студзеня карэспандэнт TUT.BY Павел Дабравольскі асвятляў «справу графіцістаў» ў судзе Фрунзенскага раёна і разам з Максімам Шыцікавым ды Паўлам Сяргеем, якія прыйшлі падтрымаць графіцістаў, былі затрыманы, збіты і аштрафаваны.

Максіма Шыцікаў і Паўла Дабравольскага прысудзілі да штрафу ў 45 базавых велічынь —  9.450.000 беларускіх рублёў, а Паўла Сяргея да штрафу ў 50 базавых велічынь — 10.500.000. На іх былі складзеныя пратаколы за лаянку і «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы».

У сваім апошнім слове на судзе Вячаслаў Касінераў гаварыў:

«Мы не хуліганы, мы больш адукаваныя, чым тыя, хто нас затрыміліваў. Нас судзяць за погляды, за тое, што мы супраць аўтарытарызму».

Хлопцы-графіцісты звярнуліся да «Арт Сядзібы» з просьбай дапамагчы арганізаваць збор сродкаў на аплату штрафаў.

Падтрымаць хлопцаў і пералічыць грошы на аплаты штрафаў можна некалькімі спосабамі:

1. Набыць цішотку з малюнкам «Беларусь мае быць беларускай». Аўтарам прынта з’яўляецца Максім Пякарскі. На малюнку за перакрэсленым сярпом і молатам — крыжы Курапатаў, а за перакрэсленай свастыкай — званы Хатыні.

belarus-1

Кошт цішоткі будзе 300 000 рублёў, увесь прыбытак пойдзе на аплату штрафаў!

Каб замовіць цішотку, трэба:

— выбраць патрэбны мужчынскі ці жаночы памер у табліцы тут,
— даслаць заяўку з пазнакай «Беларусь мае быць беларускай» на e-mail: artsiadziba@gmail.com (у заяўцы напішыце імя і прозвішча, тэлефон, мужчынскі ці жаночы памер, колькасць, а для адпраўкі поштаю накладзеным плацяжом — паштовы адрас).

2. Ахвяраваць сродкі некалькімі варыянтамі:

— зрабіць дабрачынны ўнёсак на рахунак «Арт Сядзібы» ў любым банку Беларусі, бланк з рэквізітамі тут;
— перадаць грошы праз офіс «Арт Сядзібы»Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ);
— пералічыць любую суму карткай праз плацёжную сістэму «PayPal».




Аплаціць штраф «графіцісты» вінныя цягам месяца. Пасля чаго публічна адсправаздачацца за сабраныя ў межах акцыі сродкі.

Система Orphus