17.02.2016

Ювелірная сетка «Alte» прэзентавала і запусціла ў продаж новую серыю срэбных ювелірных вырабаў «Прыгожая гісторыя» з беларускімі народнымі ўзорамі.

У сетцы салонаў ужо можна набыць першыя вырабы серыі: срэбныя завушніцы і пярсцёнкі з эмалямі з беларускімі арнаментамі «Дзявочая краса» ды «Яднанне з прыродай».

Унікальную калекцыю срэбных вырабаў «Прыгожая гісторыя» распрацавалі беларускія ювеліры на фабрыцы «Алькор».

Эмаль на вырабы наносіцца ўручную мастаком-эмальерам, а застывае яна ў спецыяльных кубах пад уздзеяннем інтэнсіўнага ўльтрафіялетавага выпраменьвання, без нагрэву да высокіх тэмператур. Вытворца эмаляў — кампанія «Heimerle – Meule» ( Германія).

alte-2

Серыя будзе дапаўняцца і ўдасканальвацца. На сённяшні дзень апрабірванне і сертыфікацыю ў Беларусі прайшлі першыя ўпрыгожанні з калекцыі, якія атрымалі назву «Дзявочая краса» і «Яднанне з прыродай».

Срэбныя завушніцы і пярсцёнак «Яднанне з прыродай»:

узоры ў гэтым арнаменце маюць разнастайнае значэнне і пераасэнсаванне ў народным традыцыйным мастацтве беларусаў — яднанне Зямлі і Сонца дае жыццё людзям і прыродзе, таксама гэта сімвал добрага ўраджаю, які дае чалавеку моцы і багацця, але прымушае не забываць і пра сувязь з прыродай.

alte-3

Срэбныя завушніцы і пярсцёнак «Дзявочая краса»:

узоры ў арнаменце маюць абярэгавае значэнне і глыбокі сэнс: трохкутнікі з ромбікамі — гэта сімвал дзіцяці, без — зграбнасці і дзявоцкай прыгажосці, а разам чатыры рамбічныя фігуры, падзеленыя крыжом на часткі, сімвал сям’і, аснова ўсяго народжанага жыцця.

alte-4

На сённяшні дзень срэбныя пярсцёнкі ў салонах ювелірнай сеткі «Alte» з серыі «Прыгожая гісторыя» каштуюць 916 800 бел. рублёў, а завушніцы — 896 800 бел. рублёў.

Калекцыя арнаментарных ювелірных вырабаў будзе ўдасканальвацца і дапаўняцца новымі ўпрыгожаннямі з беларускімі нацыянальнымі сімваламі.

На фота прыклад будучых вырабаў з бела-чырвонай эмаллю.

alte-6

Салоны ювелірнай сеткі «Alte» ў Мінску, дзе прадаюцца арнаментальныя ўпрыгожанні:

ГЦ «Няміга-3», 3 паверх, павільён 8 (вул. Няміга, д. 3),
тэлефоны: 8 (029) 685-75-56, 8 (029) 855-75-56,
час працы: штодзённа з 10:00 да 21:00.

ГЦ «Скала», цокальны паверх (вул. Пятра Глебкі, д. 5),
тэлефоны: 8 (029) 631-17-52, 8 (017) 241-18-65,
час працы: штодзённа з 10:00 да 22:00.

ГЦ «Корона» ва Уруччы (пр-т. Незалежнасці, д. 154),
тэлефоны: 8 (017) 300-01-16, 8 (029) 658-30-39,
час працы: штодзённа з 10:00 да 22:00.

alte-7

Система Orphus