15.03.2016

Рэаліці-праект «Город» на партале TUT.BY дае магчымасць атрымаць грошы на ўласную ініцыятыву і стаць удзельнікам рэаліці-шоу!

Беларускі партал TUT.BY, арганізатары «Школы супергерояў» і прадзюсеры рэаліці-шоу «Понаехали» пры падтрымцы кваса «Хатні» прапануюць кожнаму грамадзяніну Беларусі, незалежна ад горада пражывання, стаць удзельнікам рэаліці-праекта «Город»!

«Город» — гэта ўнікальны фармат, які аб’яднаў у сабе рэалізацыю ўласных ініцыятыў па паляпшэнні гарадоў і рэаліці-шоу на беларускім партале TUT.BY.

Каб стаць удзельнікам праекта, трэба да 25 сакавіка запоўніць заяўку на сайце Gorodproject.by, а менавіта — прапанаваць сваю ідэю, якую вы здольныя рэалізаваць у сваім горадзе.

Конкурсны адбор лепшых прапаноў адбудзецца ў некалькі этапаў. Удзельнікі праекту пройдуць у Мінску тыднёвы навучальны курс, падчас якога пазнаёмяцца з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурніцкіх праектаў, спецыялістамі па прасоўванні, піяру і інш. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем у сталіцы падчас навучання. Пасля дадатковага адбору аўтары 3-х лепшых прапаноў атрымаюць  фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй. Прызавы фонд конкурсу складае 50 мільёнаў беларускіх рублёў!

Кожны крок удзелу ў праекце будзе паказаны на партале TUT.BY у фармаце рэаліці-шоу.

Каб паўдзельнічаць, запоўніце заяўку тут: Gorodproject.by

Робім горад лепш разам!

 

Система Orphus