07.04.2016

8 міжнародны open-air фестываль «Купальскае кола 2016» пройдзе 26-26 чэрвеня ў комплексе «Камарова».

Найзначнейшая імпрэза фестывальнага руху на Беларусі, якую ведае і чакае кожны аматар роднай культуры.
Фестываль, прысвечаны старажытнаму народнаму святу Купаллю, у традыцыях і абрадах якога найярчэйшым чынам раскрываецца душа беларускага народа.
Найбуйнейшы беларускі музычны фестываль са шматгадовай гісторыяй у гэтым годзе выйшаў на больш маштабны ўзровень і атрымаў яшчэ большую прастору для развіцця.
Мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб’яднаных адной агульнай ідэяй, разнастайныя лакацыі, і, канешне, вялікі open-air канцэрт з удзелам знакавых калектываў айчыннай і замежнай folk / folk-rock / pagan-metal сцэны!

7zbDbJNShrI

Першыя квiткi ў папярэднiм продажу — па ПРОМА-КОШЦЕ!
— 100 квiткоў па 170 000 бел. руб.
— 100 квiткоў па 320 000 бел. руб. на 2 днi

Таксама мы прапануем спецыяльную опцыю — сямейны квiток!
Агульны квiток на 4 чалавекi: 2 дарослых + 2 дзiцяцi (дзеткам да 5 год бясплатна).
50 квiткоў па 950 000 бел. руб. на 2 днi.

Квiткi можна будзе набыць: 
У касах i на сайце kvitki.by
У рок-краме STUFF: ГЦ «Московско-Венский», 3 паверх, пав. 363 (11:30 – 20:00)
А таксама без нацэнкi — у Алеся Таболiча, першым пакупнiкам – кружэлка, прымеркаваная да 20-годдзя гурта Znich у падарунак!

За дадатковай iнфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах:
+ 375 29 111 75 76 
+ 375 29 649 08 88

Система Orphus