28.04.2016

Хачу падзяліцца з вамі сваёй ідэяй: 9 траўня наш народ святкуе Дзень Перамогі. Ведаю, што з большага гэта свята належыць СССР, але колькі беларусаў узялі удзел у Вялікай айчыннай! Дык вось, я крыху паразважаў і падумаў: а чаму б не зрабіць сімвал, які ўшануе памяць беларусаў, якія змагаліся за Перамогу?

Што сімвалізуе Дзень Перамогі? Вечны агонь. Дзякуючы сайту ornaments.shuma.by, знайшоў цэлую азбуку беларускага арнамента!

pieramoha-1

Першы сімвал –  «Бесканешнік», які азначае шлях, бясконцасць і вечнасць, агонь. А другі ўзор, згодна з гісторыяй, азначае святасць, нябесны, сакральны агонь, абуджэнне святой, чыстай зямлі, зямлі гатовай нараджаць.

Я крыху падумаў і вырашыў зрабіць той сімвал, які зможа перадаць увесь сэнс таго, што для нас дала перамога ў ВАВ. І паглядзіце, што атрымалася!

Адразу кажу, сімвал лепей глядзець на чымсьці, таму прадстаўляю вашай увазе некалькі цікавых эскізаў.

pieramoha-2 pieramoha-3

Прыгожанькі чахольчык на айфон у белым і чырвоным колерах.

А вось гумовы брынзалецік на руку, паветраныя шары і прыгожыя значкі.

pieramoha-4 pieramoha-5

pieramoha-8

Система Orphus

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *