15.06.2016

«Арт Сядзіба» ў працяг ранейшых акцый па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў #ПагоняПобач і #БеларускаяСтужка запускае народную ініцыятыву «БЧБмабіль». Кожнаму адважнаму беларусу арганізацыя дае шанец ператварыць сваё аўто ў БЧБмабіль.

Акцыя «БЧБмабіль» складаецца з трох этапаў:

1. «Каманда БЧБмабіляў»: 100 уладальнікаў аўто атрымаюць бясплатна па пары бел-чырвона-белых аўтасцягоў з гербам «Пагоня» памерам 45 на 30 см, якія трэба будзе прымацаваць да аўтамабіля і ў зручны для сябе час з імі ездзіць па горадзе.

Каб патрапіць у першую 100-ку «БЧБмабіляў» і атрымаць аўтасцягі для акцыі, дашліце на artsiadziba@gmail.com наступныя дадзеныя: імя і прозвішча, марку аўто, дзе плануеце ездзіць і нумар тэлефону.

IMG_3020

2. «Паляванне на БЧБмабілі»: той хто убачыць «БЧБмабілі» ў горадзе ды паспее сфатаграфаваць, атрымае ад «Арт Сядзібы» наборы налепак з гербам «Пагоня» і беларускімі ўзорамі.

Каб атрымаць налепкі, трэба фотаздымкі «БЧБмабіляў»:

— апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгам #бчбмабіль,
— ці дасылаць на мэйл artsiadziba@gmail.com,
— ці спецыяльны альбом у ВК,
— ці проста паказаць на вашым тэлефоне ў офісе «Арт Сядзібы». Адрас тут: Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

pahonia-1

3. «Трымай!»: бясплатны распаўсюд сцяжкоў і налепак з бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня».

Мы ўмеем і гатовыя арганізаваць масавы бясплатны распаўсюд беларускіх нацыянальных сімвалаў у выглядзе сцяжкоў і налепак, але для гэтага патрэбныя сродкі.

Вы можаце падтрымаць працяг акцыі і ахвяраваць любую суму на выраб прадукцыі для бясплатнага далейшага распаўсюду адным з пяці спосабаў:

праз офіс арганізацыі,
на рахунак арганізацыі,
плацёжнай сістэмай «PayPal»,
электроннымі грошыма «WebMoney»,
праз сістэму «Яндекс.Деньги».

Нам можна давяраць! Раней такім чынам мы збіралі ахвяраванні для правядзення акцыі #беларускаястужка, а таксама збіралі грошы на выплаты штрафаў за графіці «Беларусь мае быць беларускай».

IMG_3012

IMG_3007

IMG_3004

IMG_2997

IMG_2987

IMG_2976

IMG_2962

Навіны акцыі #бчбмабіль

Аўтамабілі з бел-чырвона-белымі сцягамі з’яўляюцца ў розных кропках Беларусі.

Мінскі таксіст Леанід Кулакоў павесіў сцягі на свой аўтамабіль і пазней, адмовіўшыя іх зняць, быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

«Я стаяў на стаянцы таксі, супрацоўнікі ДАІ пад’ехалі, патэлефанавалі камусьці, ім далі каманду даставіць мяне ў РАУС, — распавядае Кулакоў карэспандэнту Свабоды. — Яны сталі казаць у дзяжурнай частцы, каб я іх зняў дабраахвотна, а я сказаў, што сам здымаць ня буду, хай здымаюць супрацоўнікі міліцыі. Каб здымалі пад пратакол, каб патлумачылі прычыну канфіскацыі».

Пазней, пакуль Леанід Кулакоў даваў у Цэнтральным РАУСе тлумачэнні за бел-чырвона-белыя аўтасцягі на ягоным таксі, з прыпаркаванага на тэрыторыі РАУСу аўто нехта гэтыя сцягі скраў. Леанід пайшоў разбірацца хто скраў. Ну а мы яму прэзентавалі яшчэ адзін камплект, ‪#‎бчбтаксі‬ ў Мінску павінна быць. Падрабязней тут.

бчбтаксі1

Іншы не прыемны выпадак здарыўся з БЧБмабілем Яўгена Батуры. Грамадзкі актывіст без тлумачэнняў быў затрыманы на праспекце Незалежнасці насупраць галоўпаштамта, дзе адбывалася акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам, стваральнікам праекта 1863x.com. Падрабязней тут.

бчбмабіль2

У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобрасці з’явіўся першы БЧБтрактар, да акцыі далучыўся  18-цігадовы кіроўца трактара «МТЗ 82.1 Belarus» Лёша Булава. У хлопца ёсць YouTube-канал «AgroTv Belarusi», дзе ён публікуе відэа пра свойго «Беларуса».

ZO3nU2V_kr4 (1)

HUczk0zLpQA

Больш фотаздымкаў БЧБмабіляў глядзіце тут.

Система Orphus