Арт Сядзіба > НАВІНЫ > Падарункі ад «Арт Сядзібы» да 25-годдзя першых дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь
19.09.2016

19 верасня, у дзень, калі ў 1991 годзе герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, «Арт Сядзіба» запускае працяг народнай кампаніі #ПагоняПобач.

Мы надрукавалі наборы налепак, паштоўкі, бел-чырвона-белыя аўтасцягі  з гербам «Пагоня», якія разам са стужкамі будзем распаўсюджаць гэтымі днямі ў межах шматлікіх акцый, якія прымеркаваныя да 25-годдзя першых дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Налепкі з набораў выдатна будуць выглядаць на вашых аўто, матацыклах, роварах, лядоўнях, ноўтах, планшэтах, тэлефонах, нататніках і дзённіках; стужкі можна павязваць на заплечнік, павесіць у аўто ці на руку, заплесці ў валасы, а паштоўкі прыемна будзе атрымаць вашым сябрам і родным у розных кропках свету.

Атрымлівайце нашыя падарункі, але не забывайце рабіць фоткі і дадаваць у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #ПагоняПобач!

Што вы можаце атрымаць?

1. Набор налепак з бел-чырвона-белым сцягам;
2. Набор налепак з гербам «Пагоня»;

o0tznav_vu0

3. Бел-чырвона-белы аўтасцяг;
4. Бел-чырвона-белы аўтасцяг з гербам «Пагоня»;

IMG_3020

5. Бел-чырвона-белая стужка;
6. Стужкі з арнаментам;

lfjwiwpnhas

7. Паштоўка «Нацыянальныя сімвалы Беларусі»;
8. Паштоўка «Азбука беларускага арнаменту».

yr6tukdo73i

Такую прадукцыю вы можаце атрымаць абсалютна бясплатна, але для гэтага трэба:

    • Размясціць ў сваіх сацыяльных сетках пост са спасылкай на гэтую публікацыю ці зрабіць рэпосты запісаў пра акцыю ў сацыяльных сетках «Арт Сядзібы»: facebook, vk;
    • Прыйсці да нас за падарункамі: Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (4 паверх у Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры);
    • Калі вы хочаце атрымаць падарункі поштаю ці каму-небудзь даслаць паштоўку «Нацыянальныя сімвалы Беларусі», запоўніце адпаведную форму ніжэй.

Сябры, акцыя #ПагоняПобач робіцца з мэтаю папулярызацыі нашых нацыянальных сімвалаў: герба «Пагоня» і бел-чыровона-белага сцягу, пад якімі Рэспубліка Беларусь атрымала Незалежнасць у 1991 годзе. Давайце разам пашыраць візуальную прысутнасць гэтых сімвалаў у Беларусі!

Форма, якую трэба запоўніць, каб «Арт Сядзіба» даслала поштаю налепкі, стужкі, аўтасцягі ці паштоўкі.

Форма, якую трэба запоўніць, каб «Арт Сядзіба» даслала паштоўку з шасцю фактамі пра «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг.

Калі атрымаеце нашыя падарункі, то размяшчайце вашыя фотаздымкі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #ПагоняПобач.

Аўтары самых крэатыўных і незвычайных здымкаў атрымаюць ад нас падарункі.

І памятайце, што «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг не забароненыя сімвалы, а гістарычныя каштоўнасці Беларусі, якімі варта ганарыцца!

Вы можаце таксама падтрымаць далейшы працяг акцый «Арт Сядзібы» і ахвяраваць любую суму на выраб прадукцыі для бясплатнага распаўсюду адным з пяці спосабаў:

праз офіс арганізацыі,
на рахунак арганізацыі,
плацёжнай сістэмай «PayPal»,
электроннымі грошыма «WebMoney»,
праз сістэму «Яндекс.Деньги».

Система Orphus