30.12.2016

Гэты артыкул, у большай ступені, прызначаны для тых, хто прытрымліваецца той думкі, што Новы Год як свята не атрымаўся, калі ты на навагоднія святы не патрапіў на святочныя кірмашы Прагі, Таліну, Львова і г.д. На гэты раз я бяруся даказаць, што святочныя дні можна правесці весела і годна і ў родных мясцінах. Галоўнае — жаданне зрабіць свята самому  сябе.

Мой выбар выпаў на горад Бабруйск Магілёўскай вобласці. Чамусьці з дзяцінства люблю гэты горад і даволі часта яго наведваю, як свайго старога любімага сябра. У гэты раз вырашыла з’ездзіць да яго амаль у самыя святы, каб паглядзець на яго асаблівасці і ў такі час. Гоў!

Напэўна, пачну з самага каларытнага месца гораду — р ы н к у. У гэты час калядная атмасфера адчуваецца там, як нідзе. Усе прылаўкі закіданыя навагоднімі ўпрыгожваннямі, і таму падаецца, што гэтае месца пераапранулася ў святочную сукенку. Прыехаўшы туды, рухайцеся наўпрост на пляцоўку з дахам. Там перад вамі паўстане адэскі «прывоз», толькі замест морапрадуктаў — квашаная капуста і агуркі. Водар духмяных прыпраў і мандарынаў адразу прыбавяць настрою. Пагуляўшы паміж гандлёвымі шэрагамі, атрымаўшы асалоду ад яркіх колераў садавіны і агародніны, вы яшчэ і падсілкуецеся, бо кожны цягне дольку-другую «зімовых семак», каб менавіта ў іх вы набылі смачніну.

Не губляйцеся, набівайце палову заплечніка мандарынамі і бяжыце далей за атмасферай святаў.

s8hwdiil6-0-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c
img_6825-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

На выхадзе не забудзьцеся завітаць на мясцовы «блышыны рынак». У Еўропе даўно ўжо стала модным (ці, кажучы па-іншаму, – неганебным) наведваць такія месцы. Канешне, бабруйскі рынак адрозніваецца ад еўрапейскага: прадавачкамі выступаюць не стылёвыя дзяўчыны ў кедах на высокіх падошвах і доўгіх паліто, а розныя (не заўсёды з добрым пахам) мужчыны і жанчыны. Але трэба разглядаць канчатковы вынік. Там вы можаце набыць сабе вельмі файныя рэчы: пласцінку для дэкору, аб’ектыў з Зеніту для вашага сучаснага фотаапарату і  кнігу за 1 рубель. Ну чым не прыемны навагодні бонус?!

img_6701-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Каля рынку на плошчы таксама вітае дух свята: там і Дзед Мароз, і бабулі з цукеркамі з дзяцінства — «пеўнямі», трубачкамі са згушчонкай і сувенірнымі бабрамі… Вось шпацыруеш вакол бабра і нявольна ўсплываюць успаміны з дзяцінства.

Таксама немагчыма не наведаць у гэтыя дні фірмовую бабруйскую краму прысмакаў, дзе, напрыклад, можна набыць яблычны пластавы мармелад і сунічны зефір. Ну якое ж свята без такіх файных гатункаў? І вось заплечнік даверху ўжо забіты рознымі прыемнасцямі, і нават больш паходзіць не на падарожную сумку, а на мех Дзеда Мароза.

Што яшчэ трэба для шчасця ў Новы Год?

img_6926-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Але пабываць у Бабруйску і не наведаць яго шматлікія славутасці – правапарушэнне, нават, сапраўднае злачынства! Ды і культурная праграма ніколі не бывае лішняй, а тым больш такая!

Адно з атмасферных архітэктурных вырашэнняў Бабруйску – «П о р т  — А р т у р» (прабачьце мяне жыхары гэтага дому!) Гэта жылы дом (дом-калодзеж), які ўяўляе сабой прамавугольнік з двума выхадамі, і калі іх зачыніць, то двор будзе нагадваць абаронную крэпасць. Спытаецеся, як гэта датычыцца святаў? Адказ на гэтае пытанне звязаны з легендай дому, паводле якой распавядаецца, што раней да рэвалюцыі нейкі Артур тут трымаў заезны двор з прытонам. Уяўляеце, што там адбывалася на Новы Год і Калядкі?  А яшчэ кажуць, што калі дакрануцца да сцен гэтага дому і шчыра-шчыра (усім сэрцам) загадаць жаданне, то яно абавязкова спраўдзіцца.

img_6770-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Акрамя ўсяго, у гэтым падарожжы мяне вельмі ўразіла Б а б р у й с к а я  к р э п а с ц ь. Не тая з чырвонай цэглы, што вы ўсюды бачыце і пра якую чуеце, а менавіта гарадок. У свой час гэта быў самы вялікі абаронны комплекс. У канцы 19 стагоддзя Бабруйская крэпасць ператварылася ва ўнікальную забудову, якая славілася не толькі сваімі абароннымі ўмацаваннямі, але і цудоўнай архітэктурай у стылі класіцызм. Гэта быў сапраўдны горад з жылымі хатамі, адміністрацыйнымі будынкамі, брукаванымі вуліцамі, батанічным садам, скверам і саборам Аляксандра Неўскага. На пляцоўцы сярод будынкаў часта праходзілі кірмашы.

Калі шчыра, то атмасфера там на мяжы жудасці і захаплення.

Не можа не ўражваць такая тэрыторыя са шматлікімі будынкамі, як адна-, так і шматпавярховых. Але жудасна, што яны пустуюць… Ды ўвогуле, шпацыруючы па мёртвым гарадку, я не сустрэла ніводнай душы. Але ўвесь час было такое адчуванне, што з чарговага будынку выйдзе які-небудзь афіцэр у доўгім зялёным шынелі, а за ім яго сям’я: жонка з шыкоўнай высокай прычоскай ды дзеці ў навагодніх касцюмах зайкі ды мядзведзя… Увесь час знаходжання там перада мной усплывалі розныя постаці. Відаць, вельмі зачапіла мяне гэта старонка гораду. Пабываць там павінен кожны, шмат цікавага там для сябе адкрыеце.

img_6845-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c %d0%b3%d0%b0%d1%82%d1%8d%d0%bb%d1%8c-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

У Бабруйску шмат цікавых і самабытных месцаў, напрыклад, порт на рацэ Бярэзіна, дзе вы можаце пабачыць «могілкі» суднаў, руіны сінаногаў (бо Бабруйск жа – горад 40 сінагог), каларытныя дамы і будынкі з нетыповай для гэтага месца архітэктурай.

img_6885-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c %d1%81%d1%96%d0%bd%d0%b0%d0%b3%d0%be%d0%b3%d0%b0-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

%d1%82%d1%83%d0%bd%d0%b5%d0%bb%d1%8c-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Зразумела, што такое падарожжа немагчыма без кубачка імбірнай гарбаткі з мёдам і лімонам, таму дзядзька Бабруйск паклапаціўся і аб гэтым. У апошні час у горадзе з’явілася шмат вельмі прыемных устаноў. Напрыклад, кавярня «Coffee VARKA» з іх глінтвейнам, антыкафэ «1387» з іх захапляльнымі мерапрыемствамі і настольнымі гульнямі, кафэ «Coffee Sound» з іх фрапэ з буякамі і гарэхавым рафам, рэстарацыя «Чырвоная Вежа» з агляднай пляцоўкай.

img_6818-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

А ўвечары тут запальваюцца А-агеньчыкі, Б-будынкі, В-вуліцы (далей працягваць самастойна па ўсіх літарах алфавіту). Светлавыя інсталяцыі нават у самых трывалых выклікаюць усмешкі. Тут і елачкі, і фантаны, і словы, і нават Эйфелева вежа (каля заводу «Чырвонага Харчавіка»).

Каля галоўнай ялінкі гораду збіраецца гулянне з гучнай музыкай, яскравымі атракцыёнамі, пахучай ежай, упрыгожанымі поні і канямі. Карацей, там шмат дзяіцячага смеху і вяселля, таму ў мяне гэта вызвала толькі самыя шчырыя эмоцыі.

img_7062-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Такім чынам, самі бачыце, што ў Беларусі, нават не ў самым яе цэнтры, ёсць навагодні настрой. Хто шукае свята, той абавязкова яго знойдзе! Таму не вешайце нос і адпраўляйцеся ў зімовае падарожжа, ды далей ад Мінску, каб было больш калыратна і самабытна! З Надыходзячымі святамі, маленькія заваёўнікі вяршыняў!

Система Orphus

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *