01.02.2017

Тэлеканал «Белсат» пры інфармацыйнай падтрымцы «Арт Сядзібы» запрашае на «Спеўны сход» з праграмай «Народны альбом».
Сотні чалавек праспяваюць разам песні з легендарнага «Народнага альбому». Усё пад акампанемент жывых інструментаў і з самімі стваральнікамі праекта Лявонам Вольскім і Міхалам Анемпадыставым!

Таксама адбудзецца прэзентацыя DVD+CD канцэрту «Народны Альбом. 20 год» у Беластоцкай оперы!

«Народны альбом» – гэта не проста прадукт калектыўнай творчачасці, гэта нават не проста першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта перадусім з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы.

qmpfQY5YIJk
Паглядзець канцэрт «Народнага альбома» можна тут.

Вядучы: Сяржук Доўгушаў.
Пачатак: 19:00, 16-га лютага, Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага 57)

24 лютага ў мінскім Prime Hall адбудзецца першы за 10 год паказ «Народнага альбому» ў Беларусі.

Система Orphus