09.02.2017

Малады гурт «Лепшы квас» паставіў перад сабой мэту — павялічыць аўдыторыю прыхільнікаў у 4 разы. І зрабіць гэта музыкі збіраюцца ўсяго за два месяцы!

Гурт «Лепшы квас» заявіў пра запуск праекта «#bitkom», у яго межах музыкі плануюць сабраць на свой электрычны канцэрт, які адбудзецца 14 красавіка ў клубе «ІЛІ», поўную залю — 200 чалавек.

8 лютага хлопцы адыгралі акустычны сэт у «Доме Фішэра». Маленькая заля, якая разлічаная на 50 чалавек, была цалкам забітая слухачамі.

Падчас акустычнага канцэрта музыкі абвесцілі пра намер сабраць на электрычным канцэрце ў клубе «ІЛІ» публіку ў чатыры разы большую па колькасці, чым у «Доме Фішэра».

10

Фотаздымкі з акустычнага канцэрта можна паглядзець ТУТ.

Цягам двух месяцаў хлопцы будуць весці відэа-дзённік, у якім збіраюцца паказаць сябе і сваё жыццё з усіх бакоў. У кожнага будзе магчымасць сачыць за жыццём гурта ў рэжыме анлайн.

Хлопцы плануюць сустракацца з вядомымі беларускімі музыкамі, праводзіць конкурсы, розыгрышы, ну і вядома, займацца музыкай пад наглядам відэакамер.

Кожны зможа дапамагчы хлопцам здзейсніць іх мару. Тыя, хто набудуць квіткі, атрымаюць магчымасць трапіць на рэпетыцыю, запіс ці нефармальную сустрэчу з гуртом.

Сэнс праекта: сабраць на сольным канцэрце залю «бітком» і павялічыць колькасць падпісантаў сацыяльных сетак у некалькі разоў.

Простымі словамі, зрабіць за 2 месяца тое, чаго некаторыя музыкі дасягалі гадамі.

Хэштэгі праекта #bitkom #lepshykvas

IMG_0572 (Копировать)

«Мы станем рок-зоркамі!»

Гурт «Лепшы квас» – малады гурт, заснаваны летам 2015 года. За гэты час хлопцы паспелі прэзентаваць сваю творчасць на вялікай колькасці пляцовак у Беларусі, а так сама за яе межамі. Песні гурта знаходзяцца ў ратацыі беларускіх радыёстанцый.

14 красавіка – Вялікі электрычны канцэрт гурта «Лепшы квас».

F45A7yqq8-g

Квіткі:
— папярэдне — 10 рублёў: afisha.bycard.by,
— ад 2 і болей адначасова — 8 рублёў за кожны: пішыце сюды: http://vk.com/write5867146);
— у дзень канцэрта на месцы — 12 рублёў;

✔ Замовіць квіток адным клікам http://vk.com/write5867146.
Інфалінія: +375 25 996 93 76

Пасля канцэрта ў Мінску, гурт збіраецца зладзіць тур па гарадах Беларусі і Украіны!

Сачыць за праектам можна праз сацыяльныя сеткі гурта:

vk.com/lepshykvas
Instagram.com/lepshykvas

Система Orphus