09.03.2017

8 траўня ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песні за ўсю кар’еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

У канцэрце возьмуць удзел Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, а таксама нарвежскія музыкі Снорэ Бергеруд, Бьёрн Холмслэнд і Сіндрэ Скэе, з якімі Лявон Вольскі запісваў альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

Канцэрт адбудзецца ў клубе Vakaris Vilnius у цэнтры Вільні.

«Гэта будзе вялікі канцэрт с акустычнай і электрычнай часткай, – кажа Лявон Вольскі. – Апошнім часам давялося ўзгадаць шмат песень, якія я даўно не выконваў: з «Мроі», з N.R.M., з іншых праектаў. Таму «172» – гэта не толькі наўпроставая адлегласць паміж Мінскам і Вільняй, але і прыблізная колькасць хвілін у канцэрце».

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня. Падаваць дакументы можна ў Амбасадзе Літвы ў Мінску, а таксама у візавых цэнтрах па ўсёй краіне (паслуга платная – 20 еўра). Пакрокавая інструкцыя і аўтобусныя  туры  на канцэрт – www.turmuz.by.

volski-172-afisha

Квіткі: танцпляц – 49 рублёў, месца за столікам – 69 рублёў.

Продаж квіткоў без камісіі: ІП Каспяровіч Д.А., ГЦ  «Манетка», вул. Кульман, 9, паверх 4, офіс 1. Уваход: дзверы правей ад кавярні Beer & Wine.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Пляцоўка: клуб Vakaris Vilnius – Вільня, вул. Stulginskio, 8.
Пачатак канцэрта ў 19.00, уваход з 18.00.

Інфалінія ў Беларусі: +375 29 7777 857, +375 29 622 57 20.

 12 кліпаў Лявона Вольскага на песні з яго сольных праектаў і гуртоў «Мроя», «N.R.M.», «Zet», «Крамбамбуля»

1. Мроя — Я рок-музыкант

2. N.R.M. — Песні пра каханне

3. N.R.M. — Паветраны шар

4. Zet — Калгас

5. N.R.M. — Чыстая-светлая

6. Крамбамбуля — Абсэнт

7. Крамбамбуля — Люблю

8. Lavon Volski — Шэрая кроў

9. Lavon Volski — Маё каханне

10. Крамбамбуля — Каб мы калі каму чаго

11. Lavon Volski — А хто там ідзе

12. Lavon Volski — Цёплае мінулае

Система Orphus