20.03.2017

10 красавіка ў клубе «Грай» адбудзецца канцэртная прэзентацыя рэп-альбома «Аднакарэнныя» гурта BELAROOTS.

13 студзеня гурт BELAROOTS прэзентаваў у інтэрнэце альбом «Аднакарэнныя», які складаецца з 14 трэкаў, запісаных цягам 2016 года.

Апроч трох асноўных удзельнікаў гурта — Зэмана, Ангста і Контры — у запісе прынялі ўдзел і запрошаныя госці: SP Kava, НайціНайн, Таццяна Януковіч і нават Зміцер Вайцюшкевіч.

Альбом «Аднакарэнныя» — гэта не толькі спроба злучыць розныя напрамкі рэпу, адрозныя тэмпераменты, падыходы да творчасці і погляды на жыццё, але і асэнсаванне беларускай традыцыі, мінулага краіны, яе сучаснасці ды ўласнага месца ў ёй і часе.

Ужывую паслухаць качовыя трэкі BELAROOTS можна будзе 10 красавіка ў клубе «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак а 19-й.

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Гурт BELAROOTS — спалучэнне трох творчых асобаў, аб’яднаных каранямі Радзімы, Мовы і Хіп-Хоп культуры.

2TOcTMlDU54

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполку «УКантакце».

Інфалінія: +375 25 996 93 76; +375 44 799 40 47

HZPU8OqTjYk

Система Orphus