07.06.2017

«Арт Сядзіба» разам з маладой кампаніяй перакладаў фільмаў Gavarun_by ладзіць кінапрагляд стужкі «Капітан Фантастык» па-беларуску.

«Капітан Фантастык» — гэта гісторыя сям’і, якая прынцыпова адмаўляецца ад грамадскіх і дзяржаўных дыктатаў і стварае ў лесе сямейны лагер хатняга навучання і самаразвіцця. Але рана ці позна сапраўднае жыццё знаходзіць іх.

Прагляд пройдзе ў «Доме Фішэра» 22-га чэрвеня.

У межах імпрэзы адбудзецца размова з прадстаўнікамі каманды Gavarun_by.

У кожнага будзе магчымасць даведацца, як перакладаюцца фільмы, колькі на гэта сыходзіць часу і што для гэтага трэба.

Уваход. 5 рублёў. Запіс ТУТ.

Імпрэза пройдзе ў фармаце праекта «Саўндчэк». Праект «Саўндчэк» (SoundCheck) — гэта сустрэчы за кавай або гарбатай з цікавымі творчымі людзьмі, з якімі карысна паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы. Гасцямі выступаюць культурныя дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.

Система Orphus