DCIM122GOPRO

Адрас «Арт Сядзібы»:

220005, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

У «Арт Сядзібе» больш за 40 пасадачных месцаў на плошчы ў 50 м2! Пры неабходнасці крэслы можна аператыўна прыбраць ці паставіць так, як вам будзе зручна. Акрамя гэтага, для ўсіх прысутных — бясплатны Wi-Fi! Для дадатковага камфорту мы заўсёды ўключаем кандыцыянер, калі становіцца спякотна.

Выдатныя ўмовы для вашых мерапрыемстваў

DCIM122GOPRO

DCIM122GOPRO

«Арт Сядзіба» мае ўсё, каб арганізаваць ваша мерапрыемства на самым высокім узроўні. Пры неабходнасці вы можаце скарыстацца праектарам, экранам, гукаўзмацняльнай апаратурай, МФУ і фліпчартам. Вам не трэба шукаць паперу, маркеры, асадкі, скотч — усё гэта ёсць у «Арт Сядзібе»!

Зручнае месцазнаходжанне

DCIM122GOPRO

«Арт Сядзіба» месціцца ў самым цэнтры Мінску! З вакна нашага офіса на Незалежнасці, 58 можна ўбачыць плошчу Якуба Коласа і цэнтральны праспект нашага горада. У пешай даступнасці — рэстараны, бары, гандлёвыя цэнтры і крамы, у якіх вы знойдзеце ўсё, што можа спатрэбіцца па дарозе да нас. Зусім побач — станцыя метро, трамвайныя шляхі і прыпынкі грамадскага транспарту.

 

Харчаванне і кава-паўзы

DCIM122GOPRO

Падчас вашага мерапрыемства ў «Арт Сядзібе» заўсёды можна арганізаваць паўзу на каву — для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае! Да таго ж, зусім побач ёсць шмат кропак грамадскага харчавання: ад завадскіх сталовых да добрых рэстаранаў! Дастаўка ежы непасрэдна ў офіс — таксама не праблема.

Як арандаваць памяшканне?

Па пытаннях арэнды пішыце на нашу пошту artsiadziba@gmail.com ці звяртайцеся
па тэлефонах:

+375 (29) 507-30-77 (МТС)
+375 (29) 651-78-98 (velcom)
+375 (25) 978-92-61 (life:)

Інфармацыйная падтрымка

Калі Ваша мерапрыемства ў «Арт Сядзібе» публічнае, мы можам дапамагчы Вам з рэкламай. Пасля ўзгаднення даты і часу просім Вас даслаць усю інфармацыю пра вашу імпрэзу:

  • прэс-рэліз (на беларускай мове);
  • афішу ці іншую візуальную інфармацыю;
  • спасылкі на сустрэчы ў сацыяльных сетках.

Поўная і дакладная інфармацыя, дасланая Вамі, дазволіць нам праанансаваць Ваша мерапрыемства праз сайт «Арт Сядзібы» і сацыяльныя медыі ( «УКантакце», Facebook, Twitter, Instagram). Таксама вы можаце размясціць друкаваную афішу ў нашым офісе.