«Арт Сядзіба» заўсёды гатова падтрымаць любую актыўнасць, якая спрыяе дэмакратызацыі, пабудове адкрытага грамадства, развіццю творчых ініцыятыў, дэсаветызацыі, беларусізацыі і пашырэнню міжкультурнага дыялогу.

Мы можам:

  • Размясціць інфармацыю на сайце і ў сацыяльных медыях;

  • Разыграць квіткі на ваша мерапрыемства;

  • Размясціць на сайце рэпартаж з вашага мерапрыемства (па рашэнні рэдактара);

Для таго, каб атрымаць падтрымку, трэба:

  • Даслаць на artsiadziba@gmail.com інфармацыю пра мерапрыемства (прэс-рэліз на беларускай мове, афіша, рэкламныя ролікі);

  • Змясціць лагатып «Арт Сядзібы» на ўсёй рэкламнай прадукцыі (афішы, флаеры, відэаролікі і г.д.);

  • Акрэдытаваць журналістаў «Арт Сядзібы» (да 3-х чалавек).

Лагатыпы «Арт Сядзібы»: PNGCDR