Дапаможам ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна!

БарадулінРыгор Барадулін – адзіны грамадзянін нашай краіны, які за 20 гадоў існавання незалежнай Беларусі атрымаў званне Народнага паэта за заслугі ў развіцці беларускай мастацкай літаратуры.

Рыгор Барадулін – кандыдат на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна, аўтар дзясяткаў паэтычных зборнікаў, вялікай колькасці вершаваных перакладаў твораў сусветнай культуры на беларускую мову.

Ён варты ўшанавання!

Зроблена з дапамогай сэрвіса  

29 чэрвеня у клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт «Вуліца Барадуліна», які прымеркаваны да пачатку кампаніі па ўшанаванню памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

У канцэрце прымуць удзел беларускія гурты: Re1ikt, Tesaurus,Leibonik band, Haina.
Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

vulica-baradulina

Падрабязнасці пра ранейшую сумесную кампанію сэрвіса «Zvarot.by» і «Арт Сядзібы» супраць рэарганізацыі Дзяржаўнай установы «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» чытайце на нашым сайце.

каментары:

    Лiана / Reply
    23.06.2014 / 16:44

    Я пражыла амаль 40 гадоу на вулiцы Кузьмы Чорнага, але Рыгор Барадулiн зрабiў паболей чым Кузьма Чорны. Ён вельмi значная асоба для беларускай культуры i грамадства наогул. Павiнны пашанаваць яго.

Дадаць каментар

 

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

CAPTCHA image